Аляксей Шыдлоўскі арыштаваны на 15 сутак
Сёньня на кватэру Аляксея Шыдлоўскага прыехалі два чалавека ў цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі ЖЭСу. Калі малады чалавек адкрыў ім дзьверы , высьветлілася, што госьці зьяўляюцца супрацоўнікамі Партызанскага РУУС.
Міліцыянэры затрымалі дэмакратычнага актывіста і даставілі яго ў раённы аддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол аб затрыманьні па арт. 17.1 АК РБ. Малады чалавек нібыта брыдкасловіў на лесьвічнай пляцоўцы свайго дому.
Суддзьзя Партызанскага раёну Алена Ціценкова прызначыла прысуд Аляксею Шыдлоўскаму па арт.17.1. У якасьці сьведкаў з боку абвінавачваньня выступілі супрацоўнікі міліцыі Залатар і Ракаў. Яны жаяго затрымоўвалі.
Акрамя гэтага, на 8 жніўня павінен адбыцца яшчэ адзін суд над Аляксеем Шыдлоўскім , прызначаны пасьля ўчорашняга затрыманьня.