А.Мілінкевіч наведаў зьбітую людзьмі ў штацкім Тацьцяну Цішкевіч

ciszkevicz.bmp

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч наведаў сёньня моладзевую актывістку Тацьцяну Цішкевіч, зьбітую людзьмі ў штацкім у Дзень Салідарнасці 16 жніўня ў Менску. Зараз яна праходзіць рэабілітацыйны курс у медычным цэнтры ў Аксакаўшчыне.

 

А.Мілінкевіч выказаў сваю падтрымку Тацьцяне, пакінуў ёй кнігу У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і паабяцаў юрыдычную дапамогу ў справе адстойваньня сваіх правоў.

 

Нагадаем, 18-гадовая Тацьцяна Цішкевіч была зьбітая 16 жніўня ў Менску, калі паспрабавала абараніць ад невядомых людзей у штацкім  Мікіту Сасіма. Дзяўчына з чэрапна-мазгавой траўмай была дастаўлена ў лекарню.Яна падала скаргу аб узбуджэньні крымінальнае справы па факце зьбіцьця, але РУУС Маскоўскага раёну г.Менска адмовіла ёй.