Андрусь Цянюта даў распіску аб неразглошваньні матэрыялаў справы
У сераду а 17 гадзіне адбыўся новы допыт гомельскага маладафронтаўца Андруся Цянюты па артыкуле “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”.
Хлопца прымусілі даць падпіску аб невыдаваньні дэталяў справы. Дата новага допыту яшчэ не прызначана. Як паведаміў Андрусь, ён напісаў заяву з патрабаваньнем вярнуць кампутар, канфіскаваны КДБ. Афіцыйны адказ павінны быць праз 3 дні.