Андрэй Клімаў абскарджвае прысуд

09062005_klimov.jpg

2 кастрычніка Менскі гарадзкі суд мае разгледзець скаргу дэпутата Вярхоўнага савету 13 скліканьня, бізнэсмэна Андрэя Клімава, які трэці раз запар асуджаны на турэмнае зняволеньне.

 

На два гады пазбаўленьня волі асуджаны дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Андрэй Клімаў рашэньнем суду Цэнтральнага раёну г.Менска ад 1 жніўня. А.Клімава прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 361 часткі 3 Крымінальнага кодэксу – заклікі да зьвяржэньня існуючага канстытуцыйнага ладу, ажыцьцёўленыя пры дапамозе СМІ. Прысуд вынесены таемна.

Арыштаваны А.Клімаў 3 красавіка, і ўвесь час да суда дэпутат знаходзіўся ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама. Ужо ў ізалятары А.Клімаў перанёс сардэчны прыступ.

Гэта трэці па ліку прысуд Андрэю Клімаву, які ўжо адбыў болей за 4 гады за кратамі і паўтара года правёў на “хіміі” за сваю палітычную дзейнасьць.

 

Газэта ПАГОНЯ