Андрэй Кім узяты пад варту
Андрэю Кіму прад’яўлена абвінавачваньне паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»).
Сёньня , 31 студзеня, ён павінен быў выйсьці пасьля дзесяцідзённага арышту за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Але яшчэ падчас суду яго папярэдзілі, што ён зьяўляецца падазроным па крымінальнай справе. Сьльдчыя сьцьвярджаюць, што Андрэй Кім падчас сутычкі каля ГУМу ўдарыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і расьсек таму брыво да крыві. Андрэй сваю віну адмаўляе.