Андрэй Цянюта можа быць адпраўлены на псіхіятрычную экспертызу
Пра гэта гомельскаму юнаку, які праходзіць па крымінальнай справе “Маладога фронту”, паведаміў ягоны адвакат.
Сёньня грамадскі актывіст Цянюта атрымаў трэцюю па ліку позву ў КДБ. Для высвятленьня абставінаў справы падазраванага ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі ў КДБ зьвярнуўся адвакат Сяргей Красноў. Паводле словаў Цянюты, адвакат паведаміў яму пра імавернасьць адпраўкі на прымусовую псіхіятрычную экспэртызу. Таксама Сяргей Красноў дадаў, што бліжэйшым часам маладзёна могуць абавязаць падпісаць адмысловае накіраваньне на медычны дагляд у псіхіятрычную бальніцу ў Бярозках, што пад Гомелем.
Сам актывіст мяркуе, што супрацоўнікі КДБ хочуць ужыць у дачыненьні да яго псыхалагічны ціск напярэдадні верагоднага судовага пасяджэньня па справе гомельскай філіі “Маладога фронту”.
Па інфармацыі радыё Рацыя