Андрэя Кіма будуць судзіць 1 красавіка
Суд Цэнтральнага раёну Менску вызначыўся з датай судовага паседжаньня ў справе актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма. Суд пачнецца 1 красавіка.
Андрэя Кіма трымаюць пад вартай ад 21 студзеня. Яго затрымалі пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў. Спачатку ён адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, а потым яго перавялі ў менскі сьледчы ізалятар. Андрэя Кіма абвінавацілі ў пагрозах супрацоўніку ДАІ, які затрымліваў моладзевых актывістаў.
Паводле радыё Свабода