Арцёму Дубскаму сёньня споўнілася 22 гады
1 кастрычніка - Дзень народзінаў палітвязьня Арцёма Дубскага. Маладафронтавец вымушаны правесьці сваё 22-годзьдзе ня ў коле родных і сяброў, а ў калёніі.
7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыма за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны зьехаць ва Ўкраіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынесьлі яму два надуманыя папярэджаньні аб парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомлі.
Post new comment