Арыштаваны арганізатар мітынгу прадпрымальнікаў у Магілеве
16 студзеня рашэньнем судзьдзі Ленінскага суду горада Магілева Панасенка пакараны 10 суткамі адміністрацыйнага арышту арганізатар мітынгу магілеўскіх прадпрымальнікаў Валадар Цурпанаў.
Спадара Цурпанава 15 сьнежня выклікалі ў Ленінскі РАУС г. Магілева ў якасьці сьведкі, склалі пратакол аб арганізацыі несанкцыяванага мітынгу і адвезьлі ў суд Ленінскага раёну. Судзьдзя Натальля Панасенка задаволіла хадатайніцтва Валадара Цурпанава аб прадастаўленьні перакладчыка, адваката, магчымасьцю азнаёміцца з матэрыяламі справы і перанесла паседжаньне на 16 студзеня. Аднак у сувязі з тым, што Цурпанава затрымалі на 72 гадзіны, ён застаўся пад вартай.
На судзе у якасьці сьведак выступілі супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Судзьдзя Панасенка прызнала вінаватым Валадара Цурпанава ў правядзеньні мітынгу без адпаведнага дазволу.