Аўтапрабег, арганізаваны ў гонар З.Дашкевіча, спынены
Чатыры менскія машыны, што бяруць удзел у аўтапрабегу, арганізаваным у гонар палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, былі спыненыя на дарозе Менск — Берасьце. Гэта было зроблена першым постам ДАІ за 20 км ад сталіцы.
Пра гэта «НН» паведаміў па тэлефоне Павал Севярынец, што ўдзельнічае ў аўтавандроўцы. Аўтамабілі былі спыненыя а 13-й трыма машынамі ДАІ. Кіраваў апэрыцыяй старшы лейтэнант Воранаў. Пасьля праверкі дакумэнтаў удзельнікаў прабегу павезьлі ў Дзяржынскі РУУС.
У прабегу, які стартаваў ад ДС «Дружная» бярэ ўдзел 20 чалавек.
13:45 Як паведаміў «НН» Барыс Гарэцкі, цяпер у Дэяржынскім раёне ў маладых людзей правяраюць дакумэнты. Кіруе працэсам начальнік міліцыі раёну Сяргей Маслоўскі
14:45 Пачалі абшукваць машыны.
15:40 Пасажыры адпушчаныя, машыны затрыманыя да «поўнай праверкі». Міліцыянты апытваюць кіроўцаў.
16:02 У кіроўцаў забралі тэхпашпарты аўтамабіляў і затрымліваюць на суткі машыны. Паводле Паўла Севярынца, маладафронтаўцы вырашылі ехаць у Баранавічы.
Нагадаем, што заўтра З. Дашкевічу спаўняецца 26 гадоў, і ўдзельнікі прабегу, праехаўшы па рэгіёнах Беларусі, плянуюць спыніць аўтапрабег у Шклове, каб прывітаць сябра.
Па інфармацыі Нашай Нівы