Барыс Гарэцкі дзевяты дзень трымае галадоўку

Актывіст арганізацыі “Малады фронт” Барыс Гарэцкі ад 22 сакавіка трымае галадоўку пратэсту ў турме на вуліцы Акрэсьціна пасьля абвяшчэньня прысуду 12 сутак арышту ў судзе Першамайскага раёну Менску, паведаміла “Радыё Свабода”. 2 красавіка паплечнікі будуць сустракаць Барыса Гарэцкага ля турэмнай брамы.Арышты моладзевых актывістаў былі прэвэнтыўнай мерай, каб не дапусьціць найбольш актыўных сяброў дэмакратычнага моладзевага руху да ўдзелу ў акцыі 25 сакавіка.

Падчас знаходжаньня за кратамі 29 сакавіка Барыса Гарэцкага вазілі на допыт у менскую пракуратуру, дзе яму выставілі афіцыйнае абвінавачваньне ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Інфармацыя: Хартыя`97