Берасьце: Затрыманьне за налепкі
Увечары 10 кастрычніка супрацоўнікі мілыцыі затрымалі прыхільніка Руху “За Свабоду” Юрку Бакура й Інгу Абрамаву нібыта за наклейваньне налепак з запрашэньнем узяць удзел у нядзелю 14 кастрычніка ў дазволеным уладамі ў Менску Эўрапейскім маршы.
Ноч маладзёныі правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня пры Ленінскім раённым аддзеле ўнутраных справаў.