Выдатніца Гарадзенскага унівэрсытэту – у калёніі
Больш за сто студэнтаў Гарадзенскага ліцэю й Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту падпісаліся пад лістом з просьбай вызваліць Маргарыту Царан. 20-гадовую дзяўчыну асудзілі на 4 гады зняволеньня за набыцьцё 0,28 гр. марыхуаны. Яе сябры упэўненыя, што прысуд студэнтцы несправядлівы, а крымінальная справа супраць яе - вынік памылкі альбо правакацыі. Раней М. Царан была ўдзельніцай групы Валера Леванеўскага, далучалася да выступленьняў прадпрымальнікаў.