Вызвалена Наста Азарка!
Актывістка "Маладога фронту" Наста Азарка была затрымана 16 траўня, пасля таго, як у Нясвіжы з`явіліся расцяжкі з надпісамі "Свабоду маладафронтаўцам!" і бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты патрабавалі ад Насты назваць імёны і прозвішчы тых, з кім яна ладзіла акцыю. Калі дзяўчына адмовілася, ёй нейкі час пагражалі арыштам, а потым адпусцілі.
Наста Азарка з`яўляецца адной з фігурантак па крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць рэгіянальных актывістаў "Маладога фронту" за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.