Выйшаў на волю адзін з арыштаваных прадпрымальнікаў (+фота)

taustka.jpg

Cёньня на свабоду выйшаў Алесь Таўстыка, які быў арыштаваны на 7 сутак за распаўсюд бюлетэняў, прысьвечаных маючэй адбыцца 10 сьнежня акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

28 сьнежня Алесь Таўстыка й Руслан Луцэнка былі затрыманыя ў гандлёвым цэнтры “Падземны горад”. Там яны паспаўсюджвалі бюлетэні, у якіх быў зьмешчаны зварот у Менгарвыканкам аб дазволе на правядзеньне мітынгу 10 сьнежня ў абарону правоў прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. На наступны дзень Заводзкі раённы суд г.Менску прыгаварыў Алеся Таўстыку да 7 сутак і Руслана Луцэнку да 10 сутак арышту.