Вярхоўны суд не задаволіў скаргу стваральнікаў Руху "За Свабоду"
Судзьдзя Валеры Самалюк пакінуў бяз зьменаў рашэньне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць Рух "За Свабоду".
Судзьдзя патлумачыў гэта тым, што стваральнікі Руху дапусьцілі некалькі парушэньняў заканадаўства, Мін'юст заўважыў парушэньні і, на думку Вярхоўнага суду, меў падставы адмовіць у рэгістрацыі.
Адзін са стваральнікаў Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец заявіў "Свабодзе": "Сёньняшні вэрдыкт яшчэ раз паказаў, што ў Беларусі не існуе незалежнай судовай сыстэмы. Судзьдзі па-ранейшаму прызначаюцца кіраўніком дзяржавы, таму немагчыма чакаць, што яны будуць аб'ектыўнымі сваіх рашэньнях" .
Па інфармацыі радыё Свабода