Генадзь Бураўкін перанёс апэрацыю на сэрцы
72-гадовы беларускі паэт Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы.
Як паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, 16 красавіка ў Рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Кардыялогія» яму была зроблена аперацыя па шунтаванні, якая доўжылася чатыры гадзіны.
Паводле слоў старшыні СБП, цяпер Бураўкін знаходзіцца ў першым хірургічным аддзяленні цэнтра, адчувае сябе добра, «паступова ўваходзіць у нармальны рытм жыцця і перачытвае выбраныя творы класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля».
У канцы тыдня мяркуецца перавод паэта ў тэрапеўтычнае аддзяленне гэтай медустановы.
Генадзь Бураўкін выказаў падзяку супрацоўнікам цэнтра за ўвагу і клопат, праяўленыя як падчас аперацыі, так і падчас наступнай рэабілітацыі.
Сур'ёзныя праблемы з сэрцам з'явіліся ў Бураўкіна пасля інфаркту, які ён перанёс у маі 2006 года. Тады паэту стала дрэнна на сустрэчы літаратараў з чыноўнікамі ў сувязі з іскам Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменніка.
Паводле nn.by
Post new comment