Дапытваюць маладафронтаўцаў

Зьмітра Сакалова, актывіста Полацкай філіі Маладога Фронту, у пятніцу забралі з працы на допыт у міліцыю.

Міліцыянта, спадара Крахотку, цікавілі падрабязнасьці дзейнасьці полацкіх маладафронтаўцаў і іх супраца зь іншымі моладзевымі дэмакратычнымі арганізацыямі.

Допыт цягнуўся цягам 3-х гадзін. “Запытваліся абсалютна пра ўсё, - кажа Зьміцер Сакалоў, - каго ведаеш, зь якога часу ведаеш, якія адносіны паміж вамі, хто дзе жыве, колькі маладафронтаўцаў у Полацку і г.д. Сэнсу гэтых пытаньняў я ня бачу, бо, відавочна, яны валодаюць гэтай інфармацыяй”.

Калі Зьміцер адмовіўся даваць адказы на пытаньні, міліцыянты прыстрашылі яго зрабіць невыязным зь Беларусі.

Нагадаем, некалькі дзён назад у полацкай міліцыяі былі дапытаны і непаўнегадовыя маладафронтаўцы Карэн Платонаў і Кася Жогаль.

 

Паводле mfront.net