Дашкевіча будуць судзіць 6 лістапада
Адвакату Аляксандру Галіеву паведамілі сёньня ў Шклоўскім раённым судзе, што судовы працэс над Зьмітром Дашкевічам пачнецца 6 лістапада і пройдзе пры зачыненых дзьвярах.
Дашкевіча, якія адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай турме за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 402 КК «Адмова даваць паказаньні» супраць сяброў і паплечнікаў з «Маладога фронту».
Паводле гэтага артыкулу Зьміцер можа быць асуджаны яшчэ на паўгады зьняволеньня.
Паводле Нашай Нівы