Дашкевіча вінавацяць у новай крымінальнай справе
Палітвязень Зьміцер Дашкевіч паведаміў у пісьме, што сьледчыя КДБ завялі супраць яго новую крымінальную справу. Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 402 — за адмову даваць паказаньні.
Дашкевіч, лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, адбывае ў Шклоўскай турме паўтара году за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго ня раз дапытвалі па крымінальных справах некаторых юнакоў, якіх абвінавачвалі ў прыналежнасьці да “Маладога фронту”. Дашкевіч адмаўляецца паказваць супраць сваіх сяброў.