Да Шыдлоўскага прыйшлі дадому і зноў павезьлі яго ў Партызанскі райсуд
Міліцыянты патлумачылі, што зьявіліся сьведкі з боку абвінавачваньня і таму паседжаньне суду ўсё ж пройдзе.
Сёньня раніцай з-за адсутнасьці сьведкаў суд над Аляксеям Шыдлоўскім і Паўлам Бараноўскім быў перанесены на 8 жніўня. Хлопцам нават афіцыйна ўручылі позвы на гэты дзень
Нагадаем, іх затрымалі ўчора і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 24 ліпеня ўсяго было затрымана каля 10 моладзевых актывістаў, у якіх знайшлі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у акцыі апазыцыі 27 ліпеня. Усіх іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Затрыманым пагражае арышт да 15 сутак
Паведамляе радыё Свабода