Дзень народзінаў і паўтары гады ў зьняволяньні

kazulin02.jpg

52-ую гадавіну народзінаў адзначыць 25 лістапада экс-кандыдат ў прэзідэнты Аляксандар Казулін. Родныя й сябры, праваабаронцы й адвакат палітзьняволенага наведаюць яго ў калёніі “Віцьба-1” ў нядзелю й уручаць віншаваньні. Усе неабыякавыя людзі краіны жадаюць Аляксандру Казуліну моцнага духу, няломнай веры, аптымізму й хутчэйшага вызваленьня.

19 верасьня 2006 году Менскім гарадзкім судом быў абвешчаны прысуд, на падставе якога экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна на 5,5 гадоў зьмясьцілі ў віцебскую калёнію. Шматдзённай галадоўкай пратэсту вязень сумленьня прыцягнуў увагу Рады Бяспекі ААН да фактаў парушэньня правоў чалавека на Беларусі.

Сярод дасягненьняў вядомае асобы ганаровыя званьні прафэсара, кандыдата фізіка-матэматычных навук, доктара педагагічных навук , акадэміка Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, ганаровага прафэсара Маскоўскага дзяржаўнага унівэрсітэта імя М. В. Ламаносава, віцэ-прэзідэнта Эўразійскай асацыяцыі унівэрсітэтаў. Ён – аўтар больш 100 навуковых працаў, сярод якіх шэраг манаграфій.