Дзьвух пенсыянэрак зьмясьцілі на Акрэсьціна

Увечары, 22 сакавіка, па вул. Якубава былі затрыманы дзьве пенсыянэркі. Пры даглядзе рэчаў супрацоўнікі міліцыі знайшлі некалькі нумароў мясцовай газэты “Вольная Серабранка”.

 

Затрыманых прыхільніц Руху “За Свабоду” Марыю Аліеву і Алену Напорку адвезьлі ў Ленінскае РУУС. На іх склалі пратакол апытаньня і пратакол аб адміністратыйным правапарушэньні (“распаўсюд друкаваных выданьняў”). Нягледзячы на старэчы ўзрост (затрыманым адпаведна 56 і 63 гады) і праблемы са здароўем (у жанчын падвышаны ціск, да іх у РУУС нават выклікалі “хуткую дапамогу”), затрыманых пратрымалі больш за 6 гадзінаў, а ў 3 гадзіны ночы адвезьлі на Акрэсьціна.

Праваабаронцы заўважаюць, што ўтрыманьне пад арыштам да суда па адміністратыўнай справе – скрайняя мера і, улічваючы нязначнасць парушэньня, узрост затрыманых, іх праблемы са здароўем, пенсіянэрак павінны былі вызваліць да судовага разьбіральніцтва.

Адміністратыйны працэс над жанчынамі адбудзецца сёньня ў судзе Ленінскага раёну, на Сямашка, 33