Дубскі абвесьціў галадоўку
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі, якога 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў годам зьняволеньня, абвясьціў галадоўку ў Бабруйскім сьледчым ізалятары.
Пра гэта паведаміла маці Арцёма Алена Дубская пасьля сёньняшняга спатканьня з сынам.
Маці распавяла, што 16 ліпеня Арцёма наведала адвакатка і яны напісалі заяву на прысуд. Ужо на наступны дзень адміністрацыя сьледчага ізалятара запатрабавала ад Арцёма, каб ён напісаў заяву з просьбай перавесьці яго ў папраўчую калёнію адбываць пакараньне. Паводле заканадаўства, пакуль не паступяць адказы ад усіх установаў, куды скардзіцца пакараны, ён можа знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Арцём сказаў маці, што захварэў, аднак лекары адмовіліся даваць яму лекі, а адміністрацыя калёніі стварыла для яго жорсткія ўмовы. І ў адказ на гэта Арцём абвясьціў галадоўку.
Арцём Дубскі ўжо галадаў нядаўна разам з іншымі прадстаўнікамі апазыцыі на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.
Паводле радыё Свабода
Post new comment