Дырэктар школы пагражае вучню за артыкулы ў газэце

19 верасьня вучня 11-й клясы школы №8 г.Пінска Зьміцера Кіселя выклікалі на размову да дырэктара Івана Сергіевіча. Прычынай сталі артыкулы хлопца ў мясцовай газэце і на інтэрнэт-сайце. Дырэктар школы паведаміў хлопцу, што ягоныя артыкулы знаходзіцца пад наглядам і пачаў пужаць хлопца крымінальнай справай.

Разам з намесьніцай па ідэалягічнай працы Галінай Ганчаровай паведамілі хлопцу, што ён не патрапіць у ВНУ і зробяць усе намаганьні, каб выключыць яго са школы. Да таго дырэктар школы, які зьяўляецца дэпутатам гарсавету, не цураўся словаў і паабяцаў Зьміцеру, што “ ён спарахнее разам з маразматыкам Казуліным і ,што ў школе было б лепей, калі б ён ўжываў наркотыкі і алькаголь”.