Зарэгістравалі Рух за Свабоду
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала Праваабаронча-асьветніцкае грамадскае аб’яднаньне “Рух “За Свабоду”.
- Я лічу, што рэгістрацыя аб’яднаньня - лагічны крок з боку ўладаў, таму што юрыдычных падставаў для нерэгістрацыі ні раней, ні цяпер не было. Спадзяемся, што гэта не апошні выпадак і рэгістрацыя недзяржаўных аб’яднаньняў увойдзе ў практыку, - паведаміў намесьнік старшыні ПАГА “Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Нагадаем, заснавальнікі Праваабаронча-асьветніцкага грамадскага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” падавалі дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі чатыры разы. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” зьяўляецца Аляксандар Мілінкевіч.
Паводле milinkevich.org
Post new comment