Заснаваны рух у падтрымку рэпрэсаваных
У Летуве зарэгістраваны грамадзкі рух у абарону рэпрэсаваных у Беларусі. Адзін зь яго заснавальнікаў былы палітвязень, прафэсар Юры Бандажэўскі паведаміў агенцтву БелаПАН, што ў арганізацыю ўвайшлі прадстаўнікі літоўскай грамадзкасьці, прадпрымальнікі і юрысты.
«Мы будзем дапамагаць усім беларускім грамадзянам, якія змагаюцца за свае правы. Гэта вельмі важна, бо ў Беларусі няма эфэктыўнага інструмэнта абароны правоў чалавека»,-- заявіз спадар Бандажэўскі.
Рэпрэсаваныя беларусы могуць разьлічваць на маральную, юрыдычную і матэрыяльную падтымку зь Летувы.
Паводле ПЦ Вясна