Затрымалі, а потым адпусьцілі Алеся Макаева
Ля гандлёвага цэнтру “Паркінг” у Менску міліцыянты затрымалі аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева. Яго і Алеся Поклада адвезьлі ў Савецкі РАУС.
Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі: яны маюць інфармацыю, што прадпрымальнікі зьбіраюцца перакрыць вуліцу. Аднак такіх заклікаў не было, сказаў карэспандэнту "Свабоды" А.Макаеў.
Пасьля высьвятленьня асобы А.Макаева і А.Поклада адпусьцілі.
Каля “Паркінгу” сабралася каля двухсот прадпрымальнікаў з розных рынкаў.
Яны сёньня ня выйшлі на працу і патрабуюць ад уладаў спыніць ціск на прадпрымальніцтва.
Каля “Паркінгу” дзяжураць міліцэйскія машыны, пад’ехаў аўтазак, вядуцца апэратыўныя здымкі.
Паведамляе радыё Свабода