Затрымалі за Міхася Вітушку

Учора ў Нясьвіжы міліцыя затрымала пецярых моладзевых актывістаў з Салігорску, якія праводзілі акцыю да 100‑годзьдзя з дня нараджэньня аднаго з удзельнікаў пасьляваеннага антысавецкага супраціву Міхася Вітушкі. 

Іван і Ільля Шылы, Кацярына Самойлава, Зьміцер Банько і Андрусь Тычына хадзілі па нясьвіскіх вуліцах зь бел‑чырвона‑белым сьцягам, расказваючы мінакам пра сёньняшні юбілей. Пасьля пад’ехала машына зь міліцяй і забрала ўдзельнікаў акцыі ў РУУС. Юнакі прасядзелі ў пастарунку каля дзьвюх гадзін, пасьля чаго ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколу.

 

Наша Ніва