Затрыманы Барыс Хамайда
На цэнтральнай плошчы Віцебска сёння быў затрыманы актывіст партыі КХП‑БНФ Барыс Хамайда. Чалавек выйшаў на плошчу, каб пачаць збор сродкаў у падтрымку арыштаванага Сяргея Каваленкі.
Затрымліваў Хамайду АМАП. Цяпер сп.Барыс знаходзіцца ў Чыгуначным РУУСе Віцебска. Паплечнікі мяркуюць, што Барыса Хамайду будуць дапытваць па справе Каваленкі.
Паводле Нашай Нівы
Post new comment