Затрыманы Зьміцер Хведарук

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьмітра Хведарука.

Яго затрымалі ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядаецца.

Зьмітра Хведарука, верагодна, павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску.

Паплечнікі Зьмітра зьвязваюць ягонае затрыманьне, як і арышты іншых моладзевых актывістаў у мінулыя дні, з жаданьнем уладаў ізаляваць маладафронтаўцаў напярэдадні мерапрыемстваў, якія заплянаваныя ў Менску на 27 ліпеня -- Дзень незалежнасьці.

Паведамляе Радыё Свабода