Затрыманьне Аляксандра Сяргеенкі

Учора каля 16 гадзінаў на іх кватэру, дзе жывуць браты Сяргеенкі абрушыўся шквал тэлефонных званкоў. Пасьля гэтага пачалі званіць ў дзьверы. Хлапцы не адчынілі і заставаліся ў хаце, працуя на кампутары. Праз некаторы час узброены атрад байцоў падраздзялення “Альфа” ў масках і бронікамізэльках, разбіўшы кувалдамі дзьверы ўварваўся ў пакой.

Абодзьвух хлапцоў павалілі на падлогу твараў уніз, начапілі на іх кайданкі.Затым увайшлі тры супрацоўніка КДБ, якія распачалі ператрус. Хлапцоў пыталіся застрашыць,паграджаючы.У кватэры шукалі запальныя рэчывы. Былі канфіскаваныя некалькі банак лаку і фарбы. Аляксандар Сяргеенка быў арыштаваны і зранку знаходзіўся на Акрэсьціна. Сёньня ў Мікалая на руках яшчэ засталіся сьляды ад кайданкоў, моцна пераціснутыя рукі баляць, у душы - моцнае абурэньне.