Затрымлены меркаваны забойца ўкраінскага журналіста Гангадзэ

Супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры Ўкраіны разам з прадстаўнікамі службы бясьпекі затрымалі колішняга кіраўніка крымінальнай выведкі МУС Украіны Аляксея Пукача, якога абвінавачваюць у забойстве журналіста Георгія Гангадзэ.

Пукача затрымалі 21 ліпеня ў Жытомірскай вобласьці. Цяпер ён знаходзіцца ў Галоўным сьледчым упраўленьні Генпракуратуры.

Летась апэляцыйны суд Кіеву прызнаў вінаватымі ў забойстве журналіста трох колішніх супрацоўнікаў дэпартамэнту зьнешняга назіраньня і крымінальнай выведкі МУС Украіны. Іх прысудзілі да 12 і 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Яшчэ адзін абвінавачаны – колішні кіраўнік гэтага дэпартамэнту Аляксей Пукач – знаходзіўся ў вышуку. Замоўнікі забойства дагэтуль невядомыя.

Генэральны пракурор Аляксандар Мядзьведзька заяўляў, што зьнікненьне Пукача, а таксама гібель колішняга міністра ўнутраных справаў Юр'я Краўчанкі ўскладняе расьследваньне крымінальнай справы пра арганізатарў забойства журналіста Гангадзэ.

Гангадзэ зьнік 16 верасьня 2000 году ў Кіеве. У лістападзе таго ж году ягонае абезгалоўленае цела было знойдзена ў лесе. Неўзабаве пасьля гэтага былы маёр дзяржаховы Мікалай Мельнічэнка абнародваў запісы, нібыта зробленыя ў габінэце тагачаснага прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы. На стужцы голас, падобны да Кучмавага, дае загад «разабрацца з журналістам».

Удава Георгія Гангадзэ Міраслава Гангадзе сёньня пракамэнтавала нашаму радыё арышт Пукача наступным чынам:

"Калі генэрал Пукач назаве замоўнікаў забойства, тады гэта будзе вельмі важна ня толькі таму, што будуць агучаныя гэтыя імёны, але і таму, што будзе можна сабраць доказы, якія могуць дапамагчы і адкрыць дарогу следзтву да выстаўленьня абвінавачаньня замоўнікам".

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.