Заява Міністэрства замежных справаў Францыі
Францыя асуджае затрыманьне каля дваццаці моладзевых актывістаў, якое адбылося ў панядзелак у горадзе Баранавічы падчас пачатку судовага працэсу над адным зь іх таварышаў, сябрам арганізацыі “Малады Фронт” Яраславам Грышчэнем.
Францыя таксама асуджае затрыманьне падчас вышэй адзначаных падзеяў двух журналістаў-фатографаў агенцыяў “Франс Прэс” і “Ройтэрс”, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі.
Францыя нагадвае Беларусі пра забавязаньні, якія тая ўзялася выконваць у сфэры свабоды аб’яднаньняў, свабоды выказваньня й свабоды прэсы.
Францыя занепакоена сталым пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, краіны-суседцы Эўрапейскага зьвязу. Францыя з асаблівай заклапочанасьцю канстатуе, што шматлікія праваабарончыя арганізацыі, у прыватнасьці НДА “Вясна,” не былі зарэгістраваныя у парушэньне заключэньняў Камітэта па правах чалавека ААН.