Заўтра — суд над Арцёмам Дубскім
3 сакавіка а 9:30 ў асіповіцкім гарадскім судзе (Ленінская, 45) пачнецца разгляд крымінальнай справы кіраўніка мясцовай філіі «Маладога фронту» Арцёма Дубскага.
Хлопца затрымалі 13 лютага ў Гомелі, калі ён ехаў з Расіі ў Мінск для ўдзелу ў вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна. Да суду ён знаходзіўся ў Бабруйскім СІЗА.
У красавіку летась Арцёма ў рамках «Працэсу чатырнаццаці» асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Потым у кастрычніку супраць Арцёма завялі крымінальную справу па артыкуле 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Хлопец быў вымушаны з’ехаць ва Ўкраіну.
Паводле артыкулу 415 Арцёму можа пагражаць ад шасці месяцаў да трох гадоў турмы.
У снежні 2007 году па гэтым артыкуле Артур Фінькевіч атрымаў паўтара году пазбаўлення свабоды.
Справу Дубскага вёў следчы Русак. Адвакатам у Арцёма будзе Тамара Сідарэнка.
Даехаць да Асіповіч можна электрычкамі:
Мінск, Інстытут культуры (час выезду 6:10) — Асіповічы (час прыбыцця 8:10);
Мінск, Інстытут культуры (6:55) — Асіповічы (9:00).
А таксама цягніком: Гродна — Гомель Пасажырскі. Час выезду з сталіцы 7:43, час прыбыцця ў Асіповічы — 9:08.
Паводле nn.by
Post new comment