За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
Лідэру Пінскай філіі Маладога Фронту Алесю Любянчуку пагражае суд за нядаўнюю акцыю падтрымку Алеся Баразенкі (на фота). Нагадаем, некалькі актывістаў Маладога Фронту выйшлі на цэнтральную плошчу Пінска з расьцяжкаю “Свабоду палітвязьню Алесю Баразенке!” і раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага хлопца.
Тады маладафронтаўцаў пратрымалі ў міліцыі 3 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Сёньня Алесю Любянчуку патэлефанаваў невядомы мужчына, які назваўся супрацоўнікам міліцыі і папрасіў прыйсьці ў РАЎС на размову. Калі Алесь адмовіўся прыходзіць у міліцыю без афіцыйнай позвы, на допыт былі выкліканы ягоныя бацькі. Іх распытвалі пра акцыю ў падтрымку Баразенкі, пра вучобу і працу Алеся Любянчука, пра яго дзейнасьць у Маладым Фронце. Напрыканцы міліцыянты папрасілі перадаць маладафронтаўцу, што яны хацелі мірна ўладзіць зь ім справу, аднак з-за яго ўпартасьці і адмовы прыходзіць на допыт у міліцыю, яго справа будзе перададзена ў суд.
“Цалкам верагодна, што без нашага ведама міліцыянты склалі пратаколы на затрыманых падчас акцыі Салідарнасьці з Баразенкам, таму справа ў хуткім часе будзе разглядацца ў судзе, - кажа Алесь Любянчук. – Наколькі мне вядома, у міліцыяі дапытвалі і брата затрыманага ў той дзень моладзевага актывіста Ігара Салаўёва”.
Паводле mfront.net
Post new comment