За веру у Госпада - на выгнанне і пакуты
5 траўня па ініцыятыве Хрысціянскай дэмакратыі адбылася сустрэча з рэпрэсаванымі вернікамі і святарамі – Эрнестам Сабілам, Уладзімірам Канатушам, былымі вязнямі ГУЛАГУ, і сёняшнімі выгнаннікамі і нядаўнімі палітзняволенымі – пастарам Яраславам Лукасікам і Паўлам Севярынцам.
Э.К. Сабіла, які шмат гадоў правёў у сталінскіх лагерах, працаваў на лесапавале, сядзеў у адзіночцы за свае вызнанне хрысціянскай веры, падкрэсліў неабходнасць правядзення кампаніі “Нацыянальнага пакаяння”. “Пакуль яшчэ мала было выказана слоў пакаяння у грахах камунізма і сталінізма ў сродках масавай інфармацыіі і на тэлебачанні”, - зазначыў пастар.
“Адраджэнне краіны павінна пачынацца не зверху, а з саміх яе жыхароў, - выказаў свае меркаванне пастар Евангельскай Царквы імя Я. Хрысціцеля - Яраслаў Лукасік.( Ён з’яўляецца адным з пачынальнікаў моцнага руху беларусізацыі царквы пад назвай “Новая рэфармацыя”). – Улада адлюстроўвае стан грамадства . Пакаянне дасць плён, калі беларусы адмовіцца ад такіх заган як алкагалізм, абыякавасць, блуд, гардыня, палітычны раздрай. Таксама, памылка беларусаў у тым, што яны не скарысталіся незалежнасцю і зноў паклікалі гаспадарыць у краіну дух камунізму, які раней прынес столькі пакут.” Пастар, які сам з’яўляецца па нацыянальнасці палякам, зрабіў шмат, каб адрадзіць у беларусаў цікавасць і любоў да роднай мовы і культуры.
Э.К. Сабіла заклікаў прысутных праяўляць салідарнасць ва ўсіх магчымых праявах, бараніць адзін аднаго. “Калі салідарнасць будзе такой моцнай, - сказал Павал Севярынец, - як пры абароне вернікамі Касцёла святога Язэпа, як пры супольнай малітве на вул. Гурскага ў падтрымку рэпрэсаваных пратэстанцкіх святароў, дзе прысутнічала каля 5 тысяч чалавек, і як гэта было на судзе “Маладога Фронту”, мы зможам казаць пра еднасць грамадзянскай супольнасці і спадзявацца на перамогу.