За нацыянальны сьцяг на канцэрце «Акіяна Эльзы» зламалі руку
У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурту “Акіян Эльзы”, які праходзіў у Гародні ў рамках рэклямнага тура сотавага апэратара “Velcom”, супрацоўнікі спецназа зьбілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму з лідэраў моладзёвай структуры Аб`яднанай грамадзянскай партыі — “Маладыя дэмакраты”.
Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевых актывістаў разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і паднялі яго над натоўпам. Да Аляксандра Шумкевіча ззаду падышлі некалькі чалавек, сярод якіх былі як міліцыянты, так і людзі ў цывільным, заламалі рукі і выцягнулі з Савецкай плошчы, дзе праходзіў канцэрт. На просьбу Шумкевіча даць магчымасьць забраць свой заплечнік, супрацоўнікі міліцыі адказалі нанясеньнем яму некалькіх удараў нагамі. Маладога чалавека даставілі ў Ленінскі РАУС Гародні і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У пратаколе аб затрыманні фігуравала «традыцыйнае» тлумачэньне – нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы.
«У 14. 30 наступнага дня, у нядзелю рука расхварэлася так моцна, што я зьвярнуўся за медыцынскай дапамогай, — распавядае Шумкевіч. – Лекары хуткай дапамогі, якія прыехалі на выклік, канстатавалі пералом і забралі мяне ў шпіталь. Дзяжурны міліцыянт доўга зьвязваўся з кіраўніцтвам, перш чым дазволіў лекарам забраць мяне. У шпіталі мне наклалі гіпс і адпусьцілі».
Аляксандр Шумкевіч падаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў РАУС Ленінскага раёна. У Менску ён мае намер прайсьці агляд у бюро судмедэкспэртызы.
Па інфармацыі У суботу, 28 ліпеня, на канцэрце гурту “Акіян Эльзы”, які праходзіў у Гародні ў рамках рэклямнага тура сотавага апэратара “Velcom”, супрацоўнікі спецназа зьбілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму з лідэраў моладзёвай структуры Аб`яднанай грамадзянскай партыі — “Маладыя дэмакраты”.
Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевых актывістаў разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і паднялі яго над натоўпам. Да Аляксандра Шумкевіча ззаду падышлі некалькі чалавек, сярод якіх былі як міліцыянты, так і людзі ў цывільным, заламалі рукі і выцягнулі з Савецкай плошчы, дзе праходзіў канцэрт. На просьбу Шумкевіча даць магчымасьць забраць свой заплечнік, супрацоўнікі міліцыі адказалі нанясеньнем яму некалькіх удараў нагамі. Маладога чалавека даставілі ў Ленінскі РАУС Гародні і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У пратаколе аб затрыманні фігуравала «традыцыйнае» тлумачэньне – нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы.
«У 14. 30 наступнага дня, у нядзелю рука расхварэлася так моцна, што я зьвярнуўся за медыцынскай дапамогай, — распавядае Шумкевіч. – Лекары хуткай дапамогі, якія прыехалі на выклік, канстатавалі пералом і забралі мяне ў шпіталь. Дзяжурны міліцыянт доўга зьвязваўся з кіраўніцтвам, перш чым дазволіў лекарам забраць мяне. У шпіталі мне наклалі гіпс і адпусьцілі».
Аляксандр Шумкевіч падаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў РАУС Ленінскага раёна. У Менску ён мае намер прайсьці агляд у бюро судмедэкспэртызы.
Па інфармацыі http://www.ucpb.org/