За спробу напісаць скаргу - затрыманьне

skarh.jpg

Як стала вядома камітэту абароны рэпрэсаваных  "Салідарнасьць" , зараз у Цэнтральным РУУСе г.Менска ўтрымліваецца 4 моладзевых актывіста. Трое зь якіх былі затрыманыя за расклейваньне налепак, прысьвечаных "Эўрапейскаму маршу".

 

Калі іхны лёс паспрабавала высьветліць Тацьцяна Цішкевіч, так як яны ўжо ўтрымліваюцца больш за тры гадзіны, яны была ў грубае форме "выкінута"  з РУУСа. А калі яна папрасіла ў супрацоўнікаў РУУСа кнігу скаргаў, сама была затрыманая. У дадзены момант тэлефон яе выключаны.