Звальняюць за палітычную дзейнасьць
Прыхільніка Руху “За Свабоду” з Мозыра Паўла Наздру папярэдзілі на працы, што яго звольняць за палітычную дзейнасьць яшчэ да заканчэньня кантракту.
12 сакавіка галоўны энэргетык Мазырскага дзяржаўнага ўнівэрсыітэта імя Шамякіна выклікаў для размовы Павала Наздру, які працуе электрыкам. Ён паведаміў, што ёсьць загад не працягваць кантракт з Павалам і звольніць яго яшчэ да заканчэньня тэрміну кантракта. Ён таксама прапанаваў напісаць заяву аб звальненьні па асабістым жаданьні, у адваротным выпадку яму будуць аб’яўляцца вымовы.
- Мне адкрытым тэкстам заявілі, што звольняць мяне за маю палітычную дзейнасьць, бо нараканьняў да маёй працы ў кіраўніцтва унівэрсытэту няма, - адзначыў Павал Наздра.
Актывіст не зьбіраецца пакідаць справу проста так і пакідаць працу.
Паводле milinkevich.org