Зноў штрафамі пакараныя моладзевыя актывісты

Суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў моладзевых актывістаў апазыцыі Яну Карповіч, Сержука Палаўкова і Артура Дасанава на дзьве базавыя велічыні - 62 тысячы рублёў.

Іх затрымалі на прыватнай кватэры ўчора ўвечары. Ноч усіх трымалі ў міліцыі, а раніцай склалі пратаколы – нібыта за нецэнзурную лаянку. Супраць іх знаёмага Зьмітра Лісіенкі заведзена крымінальная справа. Падрабязансьці далей у нашай праграме і на сайце.

Паведамляе радыё Свабода