Зьміцера Падрэза выклікалі ў КДБ
Прыхільніка Руху “За Свабоду” Зьміцера Падрэза з Мядзеля выклікалі днямі ў КДБ. Супрацоўнікі камітэту бяспекі распытвалі Зьміцера пра Рух “За Свабоду”, ці знаёмы ён з Аляксандрам Мілінкевічам, пра людзей з яго тэлефоннай кніжкі ў мабільным тэлефоне.
Нагадаем, актывіста Руху “За Свабоду”, студэнта 3-га курса Беларускага тэхналагічнага унівэрстэту Зьміцера Падрэза затрымалі напярэдадні Эўрапейскага маршу ў Мядзелі. На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня, адабралі мабільны тэлефон, налепкі “Эўрапейскі марш” і загадалі зьявіцца ў КДБ. Дэкан факультэта, на якім вучыцца Зьміцер, хацеў выключыць яго з унівэрсітэту з-за парушэньня ўнутраных правілаў. Аднак рэктар БДТУ не пагадзіўся з меркаваньнем кіраўніцтва факультэту наконт выключэньня юнака з універсітэту. Зараз Зміцер Падрэз працягвае навучаньне.