Зьміцер Бародка і Леанід Навіцкі знаходзяцца на Акрэсьціна
Сёньня ўвечары былі затрыманыя трое моладзевых актывіста з Барысава. Гэта Зьміцер Бародка, Леанід Навіцкі і Сьвятлана Гарохавік. Напачатку яны былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС г.Менску.
Па апошняй інфармацыі Зьміцер Бародка і Леанід Навіцкі знаходзяцца ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул.Акрэсьціна.
Леанід Навіцкі літаральна некалькі гадзінаў пабыў на волі пасьля 10 сутак арышту за распаўсюд эўрапейскай сымболікі, якую ў яго знайшлі пад час ператрусу.