Зьміцер Дашкевіч асуджаны да завочнага арышту
Першамайскі суд Менска асудзіў да 7 сутак завочнага арышту лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча.
“Гэта за ўдзел ў мітынгу 1-га траўня каля Нацыянальнай бібліятэкі. Акцыя называлася “Дзень з Эўропай”. Міліцыянты разагналі мірную акцыю, парвалі і канфіскавалі сьцягі Эўразьвязу, 10 сутак адсядзеў за акцыю лідэр сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч, потым быў асуджаны на 7 сутак завочнага арышту Артур Фінькевіч, зараз вось дайшла і мая чарга. Завочны арышт – гэта значыць да першага новага затрыманьня, тады прыйдзецца адсядзець і гэтыя 7 сутак”, -- патлумачыў Зьміцер Дашкевіч.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч у канцы 2006-га года быў асуджаны на паўтара года зьняволеньня за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі і адбыў у Шклоўскай калёніі год і 5 месяцаў.
Паводле Радыё Свабода