З Акрэсьціна ў суд

Juchnievicz.jpg

 А 18-й гадзіне яго павінны былі вызваліць пасьля адбыцьця адміністратыўнага арышту, але замест гэтага яго павезлі ў суд Савецкага раёну г.Менска. Там яму ўрычылі позву, каб ён зьявіўся 19 кастрычніка ў суд. Далей супрацоўнік Савецкага РУУСа "прапанавалі"  Павалу праехаць у РУУС, каб распісацца за рэчы. Але замест гэтага на яго быў складзены новы пратакол за тое, што ён ўжо ў Савецкім РУУСе нібыта брыдкасловіў.

 

Павал Юхневіч быў затрымлены 11 кастрычніка. Яго абвінавацілі ў брыдкаслоўі й асудзілі на 7 сутак арышту.

 

Цяпер яго будуць судзіць па двум пратаколам адразу, за брыдкаслоўе ў Савецкім РУУСе й за брыдкаслоўе падчас спэктаклю "Свабоднага тэатра". Нагадаем, што 22 жніўня ў 20.30 супрацоўнікі палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня  ўварваліся ў прыватны дом у раёне плошчы Бангалёр у Менску, дзе праходзіў прэм'ерны спэктакль беларускага «Свабоднага тэатра». Праз 5 гадзін акцёры і гледачы былі вызваленыя. Пратакол быў складзены толькі ў дачыненьні моладзевага актывіста Павала Юхневіча.