З 90-годзьдзем заснаваньня БНР

Рух “За Свабоду” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць” 25 сакавіка распачаў віншаваньні з 90-годзьдзем заснаваньня БНР знакавых асобаў краіны. Сярод іх тыя, хто прадстаўляюць гонар і сумленьне нацыі, вядомыя пісьменнікі, навукоўцы, мастакі і актывісты руху, хто доўгія гады шчыраваў на ніве беларускай культуры і навукі, захоўваў і папулярызаваў гістарычную спадчыну, паўсядзённа змагаўся за дэмакратычныя ідэалы.

25 сакавіка прадстаўнікі Руху “За Свабоду” і “Салідарнасьці” наведалі народных паэтаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, а таксама сям’ю грамадзкага актывіста, грэка-каталіцкага верніка Яна Антанюка. Прадстаўнікі ўручылі паважаным асобам сьвяточныя паштоўкі, кветкі і перадалі матэрыяльную падтрымку, сабраную сябрамі дэмакратычнага руху.

“Мы жадаем Вам, шчырым прыхільнікам Беларушчыны,- гаворыцца ў віншаваньні,- працягваць далей Вашу адданую дзейнасьць на карысць Радзімы, заставацца маладым душой і памкненьнямі!  Моцнага Вам здароўя, бадзёрасьці духу, доўгіх гадоў жыцьця!”

Віншаваньні працягнуцца й у наступныя дні