Каліновец заняў другое месцы ў конкурсе акцёрскай песьні ў Польшчы
26 сакавіка на сцэне музычнага тэатру “Капітоль”польскага г.Уроцлаў адбыўся фінал конкурсу выканаўцаў акцёрскай песьні. Удзелнікамі розных этапаў конкурсу былі больш за 500 артыстаў. Другое месца і прыз прэсы атрымаў Аляксандар Рэзьнікаў, студэнт Праграмы імя Кастуся Каліноўскага, які навучаецца у Кракаўскай вышэшай тэатральнай школе. Ён выканаў твор Жака Брэля і песьню польскага кампазітара Томаша Гвінціцкага . Аляксандар прымае актыўны удзел у розных тэатральных праектах. У гэтым годзе ён абараняе дыплом і стане прафэсійным акцёрам тэатра і кіно.
Post new comment