Кацярыну Салаўёву аштрафавалі на 50 базавых велічынь

За дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі 20-гадовая актывістка “Маладога фронту” заплаціць 1 млн. 750 тысяч рублёў (больш за 800 доляраў).

 

Суд пачаўся сёньня ў 10.30 у гарадзкім судзе Полацку. Кацярыну Салаўёву абвінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Дзяўчыне пагражала пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.

27 лютага 2008 года Салаўёвай было прад’яўлена абвінавачваньне па дзейнасьці ў незарэгістраванай арганізацыі.

Суд над актывісткай мусіў адбыцца 27 сакавіка, але быў перанесены амаль на два тыдні з-за адсутнасьці абвінавачанай. Кацярына Салаўёва адбывала арышт за ўдзел у святкаваньні Дня Волі.

Кацярына Салаўёва за сваю палітычную актыўнасьць была двойчы выключана з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсітэту, дзе навучалася на настаўніцу англельйскай мовы.

 

Паводле Радыё Рацыя