Круглы стол па новым крымінальным справам

20 сакавіка ў Менску адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў, моладзевых актывістаў і іхных бацькоў.

Галоўнай тэмай абмеркаваньня сталі набліжаючыяся суды над моладзевымі актывістамі. Прысутнымі было адзначана, што патрабуюць грамадзкай увагі суды над Кацярынай Салаўёвай, Андрэем Кімам, 14-цю моладзевымі актывістамі, якія праходзяць па справе 10 студзеня, а таксама над Сяргеем Парсюкевічам.

27 сакавіка ў 15.00 ў Полацку адбудзецца разгледжаньне крымінальнай справы актывісткі “Маладога Фронта” Кацярыны Салаўёвай за удзел у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 1 красавіка а 14-й ў Цэнтральным судзьдзе г. Менска адбудзецца працэс над моладзевым актывістам грамадзянскай кампаніі "Ініцыятыва" Андрэям Кімам.

Справа 14- ці моладзевых актывістаў, якія выказалі грамадзкі пратэст 10 студзеня 2007 года пад час мітынга прадпрымальнікаў, будзе разгледжана ў Менску на пачатку красавіка. Сярод абвінавачаных – студэнты, чальцы “ Маладых дэмакратаў” і “Маладога Фронту”, узрост якіх не перавышае 25-ці гадоў. Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч знаходзіцца ў турме на вул. Валадарскага.

Таксама Вы можаце аказаць абвінавачаным маральную падтрымку. Пісаць ім можна па адрэсах:

Андрэю Кіму , 220050 г. Менск, Валадарскага 2, кам 39


Сяргею Парсюкевічу, 220050 г. Менск, Валадарскага 2, кам 145