Лейтэнант міліцыі пагражае актывісту выключэньнем з вучобы
21 жніўня 2007г. за расклейку налепак Партызанскім РУУСам былі затрыманыя Кундакоў Алег і Гліністы Антон. Пратаколы затрыманьня былі складзены з парушэньнямі, а дакладней не пастаўленыя прозьвішчы сьведкаў. Да таго ж лейтэнант міліцыі Русак Д.В., які складаў пратаколы, пагражаў Гліністаму Антону, што асабіста паспрыяе, каб яго выключылі з вучобы.